Вікіпэдыя:Вікісустрэчы/38
Выгляд
38-я сустрэча беларускіх вікіпэдыстак і вікіпэдыстаў 27 лютага 2020 году ў прасторы «Фалянстэр» з 18:30 да 20-й гадзіны.
Тэмы
[рэдагаваць крыніцу]- Разьвіцьцё вікісупольнасьці ў 2020 годзе;
- Справаздача Суполкі ўдзельнікаў за 2019 год па трох задачах леташняга пляну;
- Сьпіс артыкулаў пра Беларусь да конкурсу «Віківясна-2020»;
- 13 Парадаў у дасягненьні бачаньня Вікімэдыі 2030 году, што будуць абмяркоўвацца на «Вікісаміце-2020» 3-5 красавіка;
- Адсутнасьць беларускіх бібліятэк у Шаблён:Бібліяінфармацыя і Модуль:Бібліяінфармацыя, што замінае вікі-пачынаньню «Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі».
Адрас
[рэдагаваць крыніцу]Менск, вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.
Абмеркаваньне
[рэдагаваць крыніцу]- Напрамкамі разьвіцьця ў 2020 годзе вызначылі пашырэньне працы зь Вікізьвесткамі, працу з музэямі і бібліятэкамі, дапамогу новым удзельнікам, а таксама віківандроўкі. Бліжэйшую віківандроўку прапанавалі на 14—15 сакавіка.
- 2 з 3 задачаў леташняга пляну Суполкі ўдзельнікаў дасягнутыя.
- Каардынатарам конкурсу «Віківясна-2020» ад Беларусі пагадзіўся выступіць удзельнік W, якому будуць дапамагаць Raviaka Ruslan і Dymitr. Удзельніцы і ўдзельнікі сустрэчы вырашылі абнавіць сьпіс артыкулаў конкурсу, якія тычацца Беларусі, каб кожная і кожны замяніў па прынамсі адным ужо добра прапрацаваным артыкуле на новы. Таксама было вырашана дадаць артыкулы на рэлігійную тэматыку, як частку беларускай культуры. Конкурс пачынаецца 21 сакавіка.
- Удзельніцы і ўдзельнікі сустрэчы азнаёміліся з асобнымі парадамі ў дасягненьні бачаньня Вікімэдыі 2030 году і пагадзіліся, што яны заслугоўваюць падтрымкі.
Удзельнікі
[рэдагаваць крыніцу]- Da voli
- DobryBrat
- Svetit
- Temra
- W
- Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя (Хто можа быць рэдактарам Вікіпэдыі)
- Алёна Церашкова з Магілёва
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць крыніцу]У Вікісховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: |