Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Беларуская раскладка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Усталяваньне беларускай раскладкі клявіятуры.

Калі вы маеце ангельска- ці расейскамоўную вэрсію апэрацыйнай сыстэмы Windows, дык дзеля ўсталяваньня беларускай раскладкі клявіятуры неабходна (у залежнасьці ад вэрсіі АС і сэрвіс-паку назвы пунктаў мэню могуць крыху адрозьнівацца):

  1. Адкрыць мэню «Start» (Пуск);
  2. Націснуць «Run» (Выполнить);
  3. У полі ўвесьці тэкст control panel і націснуць Enter;
  4. Адкрыць у панэлі «Regional and Language Options» («Язык и региональные стандарты») альбо «Date, Time, Regional and Language Options» («Дата, время, язык и региональные стандарты»);
  5. Адкрыць укладку «Languages» («Языки») альбо абраць «Add more languages» («Добавить дополнительные языки»);
  6. Націснуць у гэтай укладцы «More» («Подробнее»). Ва ўкладцы, якая зьявілася на экране, націснуць Add («Добавить»). У сьпісе моваў выбраць беларускую. У сьпісе раскладак выбраць таксама беларускую і націснуць ОК.

Цяпер у сьпісе раскладак у моўнай панэлі бачыцьмеце беларускую мову.

Такім чынам, раскладка літараў выглядацьме так:

Літара Ё, як і ўсюды, на кнопцы з тыльдай ~.

Увага! У гэтай даведцы не разглядаюцца пытаньні, зьвязаныя з усталяваньнем сыстэмнай лякалі (locale). Пры наяўнасьці праблемаў зьвярніцеся па дапамогу да сыстэмнага адміністратара ці да інтэрнэт-суполкі карыстальнікаў вашай АС.

Калі вы абралі беларускую мову пры ўсталяваньні апэрацыйнай сыстэмы, вы ўжо маеце неабходную раскладку ў сыстэме. У іншым разе можаце скарыстацца наступнымі мэтадамі.

  1. Націсьніце камбінацыю Alt+F2, у полі напішыце gnome-keyboard-properties і націсьніце Enter;
  2. На ўкладцы «Layouts» («Раскладкі») націсьніце кнопку Add («Дадаць»);
  3. У сьпісе «Country» выберыце Belarus (Беларусь), у сьпісе «Variants» — Belarus ці Belarus Legacy (адрозьніваюцца складам сымбаляў у камбінацыях Shift+лічба);
  4. Націсьніце клявішу Add;
  5. Неабавязкова. Націснуўшы «Options», вы можаце абраць камбінацыю клявішаў для зьмены раскладкі (пункт «Key(s) to change layout»). Для закрыцьця вокнаў націскайце «Close».

Цяпер у вашай сыстэме зьявілася беларуская раскладка. Літары лякалізаваныя ў стандартным парадку (гл. вышэй).

  1. Націсьніце камбінацыю клявішаў Alt+F2, у полі напішыце systemsettings і націсьніце Enter;
  2. Націсьніце «Input devices» («Прылады ўводу зьвестак»);
  3. Выберыце ў катэгорыі «Keyboard» («Клавіятура») укладку «Layouts» («Раскладкі»);
  4. Пастаўце птушку насупраць пункту «Configure layouts» («Наладзіць раскладкі»);
  5. Націсьніце кнопку Add («Дадаць»);
  6. У вакне, што зьявілася, выберыце:
    • Limit selection by language: Belarusian (мяжа ўжываньня мовы: Беларусь);
    • Layout: Belarusian (раскладка: Беларуская);
  1. 7. Націсьніце кнопку OK;
  2. 8. Націсьніце кнопку Apply («Ужыць»).

Цяпер у вашай сыстэме зьявілася беларуская раскладка. Літары лякалізаваныя ў стандартным парадку (гл. вышэй).