Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2020-03
Выгляд
Hair Peace Salon (бел. «Салён міру і валасоў») — брыт-поп і паўэр-поп гурт зь Менску, які існаваў у 1998—2013 гадах.
Быў адным з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року. Яго музыка вылучалася ў большасьці ангельскамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў сьпевах. Гурт выдаў паўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сынглаў і самотнікаў. Некалькі выканаўцаў з апошняга складу гурту, уключна з франтмэнам і сузаснавальнікам Алегам Вялем, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil».
(артыкул цалкам…)