Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2008-06
Выгляд
Джон Мэ́йнард Кэйнс (па-ангельску: John Maynard Keynes), барон (5 чэрвеня 1883, Кэмбрыдж – 21 красавіка 1946, Сусэкс) — ангельскі эканаміст, журналіст, інвэстар, заснавальнік кэйнсіянскага напрамку ў эканамічнай тэорыі. Ягоная найбольш вядомая праца: «Агульная тэорыя занятасьці, адсотку і грошай», якая прапануе дзяржаўную палітыку ў галіне эканомікі, накіраваную на падтрымку поўнай занятасьці і павелічэньне дзяржаўных выдаткаў як сродак ад эканамічнага заняпаду.