Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-12
Выгляд
Звычайная пустальга (Falco tinnunculus) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства сакаліных (Falconidae), самая распаўсюджаная драпежная птушка Цэнтральнай Эўропы пасьля звычайнага канюка. Птушка 2007 году ў Нямеччыне, сымбаль Саюзу аховы прыроды Расеі 2002 году. Птушка, якая аблюбавала гарады ў якасьці жыцьцёвага арэалу і якая вызначаецца сваім адметным махальным палётам, звычайная пустальга зьяўляецца дастаткова вядомай чалавеку птушкай. У Беларусі, Расеі, Украіне сустракаецца таксама і назва «трасучка», якая паходзіць ад характэрнага палёту птушкі, калі яна трасецца, трапешча ў паветры ў пошуках здабычы.
(артыкул цалкам…)