Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-05
Выгляд
Гісторыя Чылі пачалася з часоў засяленьня рэгіёну каля 13 000 гадоў таму назад. У 16 стагодзьдзі пачалося заваяваньне і падпарадкаваньне тэрыторыяў сучаснага Чылі гішпанскімі канкістадорамі, у 19 стагодзьдзі чылійскі народ атрымаў незалежнасьць ад каляніяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае разьвіцьцё Чылі да пачатку Другой сусьветнай вайны аказала здабыча салетры, а некалькі пазьней — медзі.