Віктар Раманчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар Раманчанка з прыхільнікамі

Віктар Дзьмітрыевіч Раманчанка (нарадзіўся 25 жніўня 1978 году) — украінскі сьпявак, рок-музыка. Удзельнік шоў «Ікс-Фактар. Рэвалюцыя». Пераможца ў намінацыі «Ікс-Фактар о​н-лайн».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Дзьмітрыевіч Раманчанка нарадзіўся 25 жніўня 1978 году ў Хэрсонскай вобласьці, у мястэчку Белазэрка. Скончыў Белазэрскую сярэднюю школу № 1 у 1995 годзе. Паралельна з навучаньнем у школе прафэсійна займаўся грэка-рымскай барацьбой у спартыўнай школе. У спартыўнай кар’еры дасягнуў 1 месца на маладзёжным чэмпіянаце Ўкраіны ў Запарожжы, удзельнічаў у чэмпіянаце сьвету ў Польшчы. Пасьля заканчэньня школы спынілася і спартыўная кар’ера. У 1997 годзе Віктар паступіў у Хэрсонскі дзяржаўны ўнівэрсытэт на факультэт фізычнага выхаваньня, дзе ён вучыўся 5 гадоў і ў 2002 годзе скончыўшы ўстанову, атрымаў дыплём з адзнакай з кваліфікацыяй «Спэцыяліст». Застаўся выкладчыкам на катэдры ТМФВ (Тэорыя і мэтодыка фізычнага выхаваньня). За ўвесь час навучаньня ва ўнівэрсытэце выступаў на канцэртах, якія праходзілі ва ўнівэрсытэце і канцэртных залях Хэрсону. Таксама ў 2012 годзе выступаў на адной сцэне з групай «Queen» і Адамам Ламбэртам, прасьпяваўшы зь імі адну песню, на дабрачынным канцэрце ў падтрымку людзей, хворых на СНІД. Быў запрошаны да выступленьня на канцэрты Элтана Джона і групы «Queen» у Кіеве 30 чэрвеня ў якасьці сувыканаўцы.

Ікс-Фактар ​​[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Раманчанка стаў вядомым на ўсю Украіну дзякуючы ўдзелу ў намінацыі «Х-фактар ​​онлайн» у 2010 годзе, дзе ён упершыню выйшаў на вялікую сцэну з песняй Абрагама Русо «Я не люблю вас і люблю». Гледачам спадабаўся выступ, і таму ўжо праз тры тыдні Віктар, як пераможца намінацыі, выступіў на адной сцэне з удзельнікамі шоў у гала-канцэрце першага сезона Ікс-Фактару з песняй «Scorpions» «Still Loving You». Па правілах шоў, пераможца Х-Фактар ​​онлайн аўтаматычна трапляе ў трэніравальны лагер у наступным сезоне шоу. Так здарылася і з Віктарам, які вельмі ўдала пераадолеў трэніравальны лагер, прайшоў этап «Візіты да суддзяў» і стаў пераможцам другога сезона Ікс-Фактару. У суперфінале ён перамог Алега Кензова.

Раманчанка атрымаў званне лепшага вакаліста краіны, а таксама два мільёны грыўняў.

Заяўка на ўдзел у «Эўрабачаньні»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках першага этапу нацыянальнага адбору Віктар Раманчанка быў унесены ў дваццатку найлепшых.

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2013 — «На краі бездані» (адбор на Эўрабачаньне-2014)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]