Перайсьці да зьместу

Відэахостынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Відэахостынгвэб-сэрвіс, які дазваляе загружаць і праглядаць відэа ў браўзэры, напрыклад, праз адмысловы прайгравальнік. Большасьць падобных сэрвісаў не прадастаўляюць відэа, паводле прынцыпу «кантэнт генерыруе карыстальнік» (User-generated content). Відэахостынгі сталі набіраць папулярнасьць разам з распаўсюджваньнем шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт і развіцьцём цвёрдых дыскаў, на якіх захоўваюцца вялізныя памеры ведаў.

Большасьць відэахостынгаў тэматычна не абмяжоўваюць напаўненьне. Аднак некаторыя відэахостынгі займаюць спэцыялізаваныя галіны, прапануючы тэматычныя парталы. Асаблівае месца займае SciVee — сэрвіс публікацыі навуковага і навукова-папулярнага відэакантэнту, а таксама тэкставых вынікаў даследаваньняў у дадатак да яго.

У той час, як на некаторых сайтах праводзіцца жорсткі кантроль запампаваных файлаў (як, напрыклад, на Вікісховішчы, дзе захоўваецца мноства свабодных ролікаў), многія відэахостынгі адчуваюць праблемы, зьвязаныя з тым, што карыстальнікі ўкладаюць відэафайлы, не зьяўляючыся іх праваўладальнікамі.

Тэмпы росту памераў і прагляду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 2007 года прагляд Ютуб перасягнуў сумарны трафік на тэрыторыі ЗША ўзору 2000 года[1][2]. У канцы 2008 года Ютуб і Гулю перасягнулі гэты паказчык у два разы[1].