Відын (остгот)
Выгляд
Відын (лац. Widin; ? — па 562) — апошні гістарычна засьведчаны остгоцкі нобіль у Італіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па паразе Тэю ад бізантыйскага генэрала-эўнуха Нарсэса ў бітве пад Монс Ляктарыюс (на поўдзень ад сучаснага Нэапалю) у кастрычніку 552 або пачатку 553 году арганізаваны супраціў остготаў спыніўся. Відзін, аднак, змог узьняць гоцкае паўстаньне ў паўночнай Італіі ў 561 годзе. Паводле Паўла Дыякана, Відын «comes Gothorum and Amingus», франк, паўстаў супраць Нарсэса[1].
У 562 годзе Відына схапілі і адправілі ў Канстантынопаль[2].