Вячаслаў Грыгараў
Вячаслаў Грыгараў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1982[1] (42 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—1999 | РВАР[d] | 40 (5) |
2000 | РШВСМ-Алімпія[d] | 4 (1) |
2000—2002 | БАТЭ | 40 (7) |
2003—2004 | Тарпэда Менск | 40 (2) |
2005—2006 | Нёман Горадня | 37 (1) |
2007 | Мікашэвічы | 12 (1) |
2007 | Мутэніцы[d] | |
2008—2010 | Мікашэвічы | 61 (2) |
2011—2015 | Слуцак | 107 (4) |
Зборныя | ||
2001—2002 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2015—2017 | Слуцак | |
2019—2020 | Менск[d] | |
2021—2022 | Рух Берасьце | |
2022— | Цэнтар футболу[d] |
Вячасла́ў Гры́гараў (нарадзіўся 8 сакавіка 1982 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Падчас гульнявой кар’еры выступаў на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнявая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў менскіх клюбах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сыстэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 годзе дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клюбу. У сэзоне 2001 году трывала зьяўляўся на полі, а сэзон 2002 году выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у менскае «Тарпэда-СКА». У 2005 годзе, пасьля таго як тарпэдаўцы зь фінансавых чыньнікаў адмовіліся ад удзелу ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля адстаўкі Юрыя Крата ў жніўні 2015 году прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра «Слуцку»[2]. У студзені 2016 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[3]. Неўзабаве быў зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра «Слуцка»[4]. Сэзон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паразы ў верасьні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніту», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнэра на пасадзе, а звольніць ягонага памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 году стала вядома, што «Слуцак» ня будзе падаўжаць кантракт з трэнэрам[5][6]. Пазьней стаў працаваць дзіцячым трэнэрам у структуры «Менску»[7]. У сьнежні 2019 года стаў галоўным трэнэрам жаночай каманды клюбу[8]. Гэтую пасады пакінуў у кастрычніку 2020 году[9].
У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб берасьцейскага «Руха» ў якасьці старшага трэнэра. У жніўні 2021 году, пасьля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра[10]. У сьнежні 2021 году быў зацьверджаны галоўным трэнэрам, падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У пачатку 2022 году рыхтаваў каманду да новага сэзону, застаўся ў клюбе і ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі[12], аднак у красавіку берасьцейскі клюб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе. Тым ня менш, Грыгараў застаўся працаваць зь юнацкімі камандамі «Руха», якія працягвалі выступаць у юнацкім першыстве, а зь лета, пасьля таго як акадэмія «Руха» была пераўтвораная ў «Цэнтар разьвіцьця футболу», перайшоў туды. У пачатку 2023 году ачоліў каманду «Цэнтру футболу», якая заявілася ў Другую лігу[13]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[14].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Vyacheslav Grigorov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка» (рас.)
- ^ Футбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории «В» УЕФА
- ^ Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка» (рас.)
- ^ Футбол. Олег Караневский: приняли решение контракт с Григоровым не продлевать
- ^ Виталий Павлов будет руководить «Слуцком» вместо Вячеслава Григорова (рас.)
- ^ Бывший тренер «Слуцка» Григоров работает с детьми в структуре «Минска»
- ^ Григоров возглавил женскую команду "Минска"
- ^ Лухвич сменил Григорова на посту главного тренера женской команды "Минска"
- ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
- ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
- ^ "С финансированием все должно быть хорошо". Как "Рух" перестраивается для участия во второй лиге
- ^ Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (рас.) Праверана 2023-04-18 г.
- ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.) Праверана 2023-09-11 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры