Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Бартлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Эдуардавіч Бартлоў
Дата нараджэньня 19 лютага 1948 (76 гадоў)
Месца нараджэньня Асіповічы, Беларусь
Адукацыя Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут
Занятак дызайн асяродзьдзя, графічны дызайн
Працы Абсталяваньне станцыі мэтро "Інстытут Культуры"
Пад уплывам І. Я. Герасіменка, А. В. Чарнышоў

Вячасла́ў Бартло́ў — беларускі дызайнэр.

Нарадзіўся 19 лютага 1948 у горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласьці, Беларусь. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў І. Я. Герасіменкі, А. В. Чарнышова, Л. І. Талбузіна, П. А. Семчанкі, В. І. Каламійца. З 1977 удзельнічае ў рэспубліканскіх выставах плякату. Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў з 1987.

Сыстэмы малых архітэктурных формаў для гарадзкога асяродзьдзя Менску.

Абсталяваньне станцыі мэтро «Інстытут Культуры» (у суаўт.).

Эмблемы і рэклямна-інфармацыйная прадукцыя для чэмпіянатаў сьвету і Эўропы па розных відах спорту.

  • Даведнік «Беларускі саюз дызайнераў», Менск, 1998.