Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Абрашын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын
Дата нараджэньня 22 ліпеня 1943(1943-07-22)
Месца нараджэньня Ржэў
Дата сьмерці 7 студзеня 2005(2005-01-07) (61 год)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы БДУ (1966)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы Інстытут матэматыкі НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Узнагароды Прэмія СМ СССР (1986)

Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын (22 ліпеня 1943, Ржэў −2005, Менск) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1979, Да тэорыі рознасцевых схемаў для нелінейных нестацыянарных раўнанняў матэматычнай фізікі)[1]. Прафэсар (1981). Ляўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986). Ад 1967 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Адначасова ў 1972 пачаў працаваць у БДУ. Жонка — Натальля Рыгораўна Абрашына-Жадаева (нар. 1951), матэматык, доктар фізыка-матэматычных навук. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляваньні. Разьвіў тэорыю нелінейных рознасьцевых схемаў для дыфэрэнцыйных раўнаньняў у частковых вытворных, распрацаваў эканамічныя мэтады разьвязаньня мнагамерных задачаў матэматычнай фізыкі.

  • О некоторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл. АН СССР. 1976. Т. 230, № 4.
  • Об экономичных итерционных методах решения многомерных задач математической физики. II (разам з Т. А. Дзюба) //Дифференц. уравнения. 1994, Т.30, №2.
  • Об устойчивости разностных схем многокомпонентного метода переменных для параболических уравнений и систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 2.
  • Об одном классе разностных методов решения уравнений Навье-Стокса // Изв. вузов. Сер. Математика. 1999. № 5.
  1. ^ Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.Бернік. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 411. — 1000 ас. — ISBN 985—458-059-8