Вяцкі Ўвал
Выгляд
Вяцкі Ўвал — узвышша ў Рэспубліцы Марый Эл і Кіраўскай вобласьці Расеі. Вышыня 284 м. Вяцкі Ўвал выцягнуты амаль мэрыдыянальна. Перасякаецца далінай ракі Вятка. Складзены даламітамі, вапнякамі і гіпсамі. Шырока разьвітыя карставыя зьявы: карставыя варонкі і «сьляпыя» карставыя даліны, таму большасць азёраў (Яльчык, Глухое, Таір, Сайвер, Зрыў і т. д.) маюць карстовое паходжаньне. Лясы з хвоі і піхты.