Вянок санэтаў
Вяно́к санэ́таў — вершаваны твор зь пятнаццаці санэтаў. Своеасаблівасьць яго ў тым, што паўтарэньнем асобных радкоў усе чатырнаццаць санэтаў зьвязаны паміж сабой, а таксама з магістралам — пятнаццатым, заключным санэтам, які складаецца зь першых радкоў папярэдніх санэтаў. Кожны наступны санэт пачынаецца радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатырнаццаты санэт завяршаецца радком, якім пачынаецца першы. Гэты ж радок пачынае і магістрал. Такім чынам ствараецца арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Вянок санэтаў — складаная вершаваная форма, якая патрабуе глыбокай, своеасабліва выяўленай вобразнай думкі, дасканалай мастацкай формы. Слабыя ж, анэмічныя радкі вянку санэтаў у выніку іх шматразовага паўтарэньня назойліва кідаюцца ў вочы, зьніжаючы вартасьць усяго твора. Узьнік вянок санэтаў у Італіі ў XIII ст., затым перавандраваў у іншыя літаратуры. Першыя беларускія вянкі санэтаў напісалі М. Кавыль («Цяжкія думы», 1956; «Чорны мёд», 1958), А. Салавей («Вянок санэтаў», 1958) і Н. Гілевіч («Нарач», 1967).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4