Вяліскі замак
Вялі́скі за́мак — помнік гісторыі і абарочнай архітэктуры ў Вяліжы. Знаходзіўся на правым беразе Дзьвіны пры ўтоку ў яе ручая Конеўцагодзя. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1536 годзе маскоўскі гаспадар загадаў збудаваць крэпасьць (замак) на месцы былога гарадзішча. Неўзабаве гэты замак стаў адным з найважнейшых умацаваньняў Маскоўскага княства супраць Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 годзе яго браў у аблогу і спаліў Мікалай Радзівіл Чорны. У 1567 і 1568 гадох войска Вялікага Княства Літоўскага зноў двойчы паліла замак, аднак маскоўцы яго хутка аднаўлялі. У 1580 годзе да замка з 8-тысячным войскам падышоў Ян Замойскі, і неўзабаве ўзяў яго штурмам.
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай ў 1654 годзе маскоўскія ваяводы намаўлялі вяліжцаў здацца на літасьць маскоўскага гаспадара ва ўмовах наступу па ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, аднак замак пратрымаўся да ліпеня 1655 году. Вернуты ў 1678 годзе Рэчы Паспалітай замак прастаяў нядоўга: 15 ліпеня 1697 году ён дашчэнту згарэў ад маланкі, па чым больш не аднаўляўся[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак меў 9 вежаў, атачаўся вадзяным ровам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.