Вяліская ратуша
Выгляд
Вяліская ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя у Вяліжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку. Існавала да сярэдзіны XX ст., зруйнавана пад час Другой сусьветнай вайны. Асноўныя архітэктурныя помнікі места — цэрквы, ратуша, сынагогі і касьцёл — былі цалкам разбураны падчас двухгадовых баёў за места, бамбаваньняў і артабстрэлаў. Акрамя помнікаў архітэктуры былі зьнішчаныя ўсе іншыя будынкі ў месьце, акрамя некалькіх выпадкова ацалелых драўляных пабудоваў. Сучасны Вяліж пабудаваны практычна «з нуля» і пазбаўлены большай часткі некалі багатае архітэктурнае спадчыны[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Краявід з ратушы, 1936 г.
-
Ратуша пасярод Рынку, 1932 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бой за Вяліж(недаступная спасылка)