Перайсьці да зьместу

Вялікі пажар у Бухарэсьце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карціна Каланэлула Мустакава, якая адлюстроўвае Вялікі пажар у Бухарэсьце.

Вялі́кі пажа́р у Бухарэ́сьце (па-румынску: Marele incendiu din București) — самы вялікі пажар, які адбыўся ў Бухарэсьце, які на той момант быў сталіцай Валахіі. Інцыдэнт, у выніку якога было зьнішчана 1850 будынкаў[1][2], то бок траціна ўсяго гораду, пачаўся 23 сакавіка 1847 году. Паводле словаў валаскага прынцу Георге Бібэску, зьнішчана была самая заселеная і заможная частка Бухарэсту. Агонь зьнішчыў цэнтральную гандлёвую частку гораду.

На той час многія дамы Бухарэста былі выраблены з дрэва, што разам з вузкімі вулачкамі рабіла іх вельмі прыдатнымі да хуткага распаўсюду пажару. Сталая небясьпека выклікала непакой з часоў фанарыётаў, калі вакол рэзыдэнцыяў Агаў і Спытара былі арганізаваны пажарныя назіральныя вежы. У эпоху складаньня Арганічнага рэглямэнту была арганізавана сучасная пажарная брыгада, абсталяваная заходнеэўрапейскімі помпамі. Пажар пачаўся днём у доме шляхцянкі Зоіці Другэняска, недалёка ад манастыру Бузэўскага эпіскапату[3].

Дзеля дапамогі людзям, якія страцілі дамы і гандаль, была створаная камісія купцоў, якая павінна была кантраляваць выкарыстаньне фонду рэканструкцыі. Камісія таксама спаганяла абавязковыя ўзносы з заробкаў клеркаў і прыбытку царквы[4]. Чальцамі камісіі былі Ён Атэтэлішану, Міхай Каліфараў і Лазэр Календэроглу[4]. Камісія пачала перапіс згарэлых будынкаў, зьбіраючы інфармацыю пра імёны ўладальнікаў і наймальнікаў, прафэсію ўладальніка, тып будынкаў, кошт дому і рэчаў, якія знаходзіліся ў страчаных будынках. 26 чэрвеня 1847 году быў апублікаваны сьпіс, які зьмяшчаў падрабязную інфармацыю аб тым, як сума ў крыху больш за 2,5 млн леяў будзе падзеленая на 1559 пацярпелых асобаў[4].

  1. ^ Georgescu 1969. С. 55.
  2. ^ Georgescu 1994. С. 58.
  3. ^ Georgescu 1969. С. 57.
  4. ^ а б в Georgescu 1969. С. 60.
  • Georgescu, Florian București: Materiale de istorie și muzeografie. — VII. — 1969.