Асанаўскі вялікі камень
Выгляд
(Перанакіравана з «Вялікі камень асанаўскі»)
| Асанаўскі вялікі камень | |
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
2020 год | |
| Разьмяшчэньне | Крэўскі сельсавет, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць (Беларусь) |
|---|---|
| Найбліжэйшае мястэчка | Асаны |
| Каардынаты | 54°21′03″ пн. ш. 26°14′10″ з. д.HGЯO |
| Плошча | 20 м² |
| Сярэдняя вышыня | 298 м н.у.м. |
| Заснаваны | 18 студзеня 2008 (18 гадоў таму) |
«Вялікі камень» Асанаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].
Знаходзіцца за 800 мэтраў на захад ад вёскі Асаны. Ад лясной дарогі, што вядзе да в. Панарка, трэба ісьці да кар’ера, у 100 мэтрах ад якога знаходзіцца камень.
Валун ружовага граніту падобнага да рапаківі. Крышталы палявога шпату ў пародзе маюць выгляд прамакутніка памерам ад 1 да 6 см. Глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі заходняй Фінляндыі прыкладна 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага аледзяненьня.
Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м3, вага 56 т.