Асанаўскі вялікі камень
Выгляд
Асанаўскі вялікі камень | |
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
2020 год | |
Разьмяшчэньне | Крэўскі сельсавет, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць (Беларусь) |
---|---|
Найбліжэйшае мястэчка | Асаны |
Каардынаты | 54°21′3″ пн. ш. 26°14′10″ у. д. / 54.35083° пн. ш. 26.23611° у. д.Каардынаты: 54°21′3″ пн. ш. 26°14′10″ у. д. / 54.35083° пн. ш. 26.23611° у. д. |
Плошча | 20 м² |
Сярэдняя вышыня | 298 м н.у.м. |
Заснаваны | 18 студзеня 2008 (16 гадоў таму) |
«Вялікі камень» Асанаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].
Знаходзіцца за 800 мэтраў на захад ад вёскі Асаны. Ад лясной дарогі, што вядзе да в. Панарка, трэба ісьці да кар’ера, у 100 мэтрах ад якога знаходзіцца камень.
Валун ружовага граніту падобнага да рапаківі. Крышталы палявога шпату ў пародзе маюць выгляд прамакутніка памерам ад 1 да 6 см. Глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі заходняй Фінляндыі прыкладна 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага аледзяненьня.
Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м3, вага 56 т.