Вялікі Бог (Малінз)
| «Awesome God» | |
| Самотнік выканаўцы Рыч Малінз з альбому Winds of Heaven, Stuff of Earth | |
| Мова | ангельская |
|---|---|
| Па-беларуску | Вялікі Бог |
| Выдадзеная | 1988 |
| Жанр | Сучаснае пакланеньне |
| Працягласьць | 3:05 |
| Лэйбл | Reunion |
| Пясьняр(ы) | Рыч Малінз |
| Прадусэр(ы) | Рыд Арвін |
«Вялі́кі Бог» (па-ангельску: Awesome God) — сучасны сьпеў пакланеньня, напісаны Рычам Малінзам. Увайшоў у ягоны альбом Winds of Heaven, Stuff of Earth 1988 року. Песьня стала гітом хрысьціянскага радыё і ўвайшла ў сьпевы пакланеньня[1]. У якасьці назвы песьні выкарыстаны біблійны выраз (Нэгемія 1:5, Нэгемія 9:32, Псальма 47, Данііл 9:4 і інш.), які часам перакладаецца таксама як «Усемагутны Бог».
Сам Рычард Малінз не лічыў гэтую песьню найлепшай у сваёй творчасьці[2], аднак стаў вядомы найбольш менавіта ёй.
Перасьпеўкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз год па Малінзавай сьмерці выйшаў памятны альбом сьпеваў, на якім песьню «Вялікі Бог» выканаў хрысьціянскі сьпявак Майкл Ўітакер Сьміт[3][4]. Пазьней песьню выконвалі іншыя музыкі ў самых розных стылях: ад ска, сўінгу і року да гардкор-панку і цяжкага мэталу[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ A Ragamuffin Music Man: Rich Mullins. Friends United Meeting. Праверана 7 жніўня 2010 г. Архіўная копія ад July 8, 2010 г.
- ↑ Brent Waters. The Lighthouse Electronic Magazine Interview. Kidbrothers.net. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Awesome God: A Tribute To Rich Mullins: Music. Amazon.com. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Awesome God: A Tribute to Rich Mullins - Various Artists : Songs, Reviews, Credits, Awards. AllMusic. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Listen to "Pantokrator" Version of "Awesome God". The Metal Resource. Праверана 23 чэрвеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тэкст песьні (анг.)