Вялі́кая ціхаакія́нская сьме́цьцевая пля́ма, Ціхаакіянскі сьмецьцевы вір або Сьмецьцевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не — акіянскаясьмецьцеваяпляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяну. Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты ды 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут сьмецьце трапіла з краінаў Ціхаакіянскага кальца(d) (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амэрыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта ня цэльныя кавалкі плывучых астравоў сьмецьця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часьцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікраплястык, які плавае ў верхнім слоі вады. Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з The Ocean Cleanup, плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 року ейная плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігодзьдзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлянтычным ды Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалёгіі і біяразнастайнасьці.