Перайсьці да зьместу

Вэста (астэроід)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэста

Вэста (4 Vesta, сымбаль: ⚶) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасьля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяньня можна без высілкаў назіраць няўзброеным поглядам. Вэста была адкрытая 29 сакавіка 1807 году Генрыхам Вільгельмам Ольбэрсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні хаты і хатняга агменю Вэсты.

Арбіта Вэсты ляжыць ва ўнутранай частцы пояса астэроідаў, у межах асноўнага люка Кірквуда на 2.5 а.а. Арбіта слабаэліптычная з умераным нахілам да плоскасьці экліптыкі. Вялікая паўвось роўная 2.362 а.а. , пэрыгель 2.152 а.а., афэль 2.571 а.а., нахіл 7.133°, эксцэнтрысытэт 0.089, пэрыяд звароту 3.63 году.

Фізычныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памеры Вэсты складаюць 578×560×458 км, і, калі бы асымэтрыя формы была ледзь паменш, то паводле новай рэдакцыі паняцьця «плянэта» яе вынікала бы аднесьці менавіта да кляса карлікавых плянэт. З плянэтамі Вэсту збліжае і складаная геалягічная гісторыя. Неўзабаве пасьля фармаваньня пачалася дыфэрэнцыяцыя яе ўнутранай структуры: утварылася жалеза-нікелевае ядро і каменная мантыя. За кошт цеплыні, вылучаемае пры распадзе радыёактыўных ізатопаў, ядро і значная частка мантыі расплавіліся. На працягу наступных эпох адбывалася паступовае астываньне і крышталізацыя парод мантыі і кары, што ў канчатковым выніку прывяло да надзвычайнай разнастайнасьці мінэралаў, складнікаў Вэсты. Аб гэтым мы можам судзіць па мэтэарытах і малых астэроідах V-тыпу, родапачынальніцай якіх зьяўляецца Вэста.

Вэста вачамі «Габла»
Вэста вачамі «Габла»

Самой прыкметнай дэтальлю зьяўляецца велізарны кратэр 460 км у папярочніку, які займае ўсё паўднёвае канцавосьсе. Дно кратэра ляжыць на 13 км ніжэй за сярэдні ўзровень, бокі на 4—12 км узвышаюцца над прылеглымі раўнінамі, а цэнтральная горка мае вышыню 18 км. Памеры кратэра супастаўныя з памерамі астэроіда; застаецца загадкай, як Вэста змагла перажыць гэтак жахлівы катаклізм. Відавочна, што шматлікія астэроіды V-тыпу — проста абломкі, якія разляцеліся пасьля сутыкненьня. Спэктрамэтрычны аналіз паказвае, што кратэр агаліў некалькі пластоў кары Вэсты і часткова — яе мантыю.

На Вэсце выяўленыя і іншыя буйныя кратэры памерамі да 150 км і глыбінёй да 7 км. Паверхня Вэсты істотна неаднастайная, усходняе паўшар’е мае больш высокае альбэда, заходняе жа паўшар’е больш цёмнае, сустракаюцца ўчасткі з анамальна нізкім альбэда.

Яшчэ адна цікавая асаблівасьць Вэсты ― вобласьці складкавага рэльефу ўздоўж экватара.

Навуковыя дасьледаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 90-х гадах тэлескоп «Габл» здолеў разгледзець асноўныя рысы паверхні Вэсты і атрымаць уяўленьне аб яе складзе. Амэрыканская міжплянэтная навуковая станцыя АМС «Dawn» была запушчана ў космас 27 верасьня 2007 году. У ліпені 2011 г. апарат выйшаў на арбіту вакол Вэсты і пачаў яе вывучэньне, якое працягнецца 9 месяцаў, пасьля чаго зонд адправіцца да Цэрэры

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самым яркім астэроідам зьяўляецца Вэста, якая была адчыненая 29 сакавіка 1807 г. Вэста — гэта адзіны астэроід, які ў ясную ноч бачны няўзброеным вокам зь Зямлі. Гэта адбываецца дзякуючы яркасьці яго паверхні, яго памеру, які складае 576 км у папярочніку, і таму, што ён можа набліжацца да Зямлі на адлегласьць усяго 177 млн км.

← Папярэдні астэроід · Вэста (астэроід) · Наступны астэроід →


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]