Юнона (астэроід)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

3 Юнона (Juno, сымбаль: ⚵) — трэці астэроід.

Адкрыты 1 верасьня 1804 году Карлам Людвігам Хардынгам і названы ў гонар Юноны — жонкі Юпітэра, вярхоўнага рымскага бажаства. Адносіцца да галоўнага пояса астэроідаў, узначальваючы аднайменнае сямейства Юноны, і мае арбітальныя парамэтры: вялікая паўвось 2.668 а. а., пэрыгелій 1.978 а. а., афэлій 3.357 а. а., нахіл 12.972°, эксцэнтрысытэт 0.258, пэрыяд звароту 4,36 году. Адзін з даволі буйных астэроідаў галоўнага пояса — па розных адзнаках ад 234 да 267 км у дыямэтры, абарачэньне вакол сваёй восі зьдзяйсняе за 0,3004 дня. Мае альбеда 0.238, што дае на адлегласьці у 1 а. а. сьвяцільнасьць у 5.33 зорнай велічыні і ставіцца да спэктральнага кляса S.

← Папярэдні астэроід · Юнона · Наступны астэроід →


Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]