Вэнэрн
Выгляд
Возера
Вэнэрн
Vänern
Вэнэрн | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вэ́нэрн (па-швэдзку: Vänern) — возера на захадзе Швэцыі. Разьмешчана на тэрыторыі трох ляндскапаў: Вэрмлянду на поўначы і паўночным усходзе, Дальсьлянду на захадзе і Вэстэр’ётлянду на ўсходзе і поўдні.
Вэнэрн — найбуйнейшае возера Швэцыі і Эўразьвязу і трэцяе паводле плошчы ў Эўропе пасьля Ладаскага і Анескага азёраў. Плошча 5650 км ², аб’ём 153 км ³, даўжыня каля 150 км, максымальная шырыня каля 80 км, сярэдняя глыбіня 27 м, найбольшая глыбіня 106 м, вышыня над узроўнем мора 44 м. Плошча вадазборнага басэйна каля 46,8 тыс. км ². Ледастаў на Вэнэрне — з сьнежня да красавіка, няўстойлівы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэнэрн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў