Вэнэра ў Бэрліне
Вэнэра ў Бэрліне (па-нямецку: Venus Berlin) — кірмаш порнаіндустрыі, які праводзіцца з 1997 году ў Бэрліне[1][2]. Чатырохдзённае мерапрыемства праводзіцца штогод у кастрычніку[3]. Падчас кірмашу прадстаўлены: юрлівыя прылады, стрыптыз-шоў і іншыя пахатлівыя забавы, у тым ліку тыя, якія дазваляюць наведвальнікам узаемадзейнічаць з выканаўцамі[1].
Заснавальнік «Вэнэра ў Бэрліне» таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вэнэра ў Барліне»[a]
З 1997 году падчас кірмашу ўручаецца ўзнагарода Вэнэра [b][4]. У 2005—2009 гадах узнагароды не прысуджаліся. На іх месцы была ўведзена ўзнагарода Эратычная лінія [c]. Паводле зьвестак 2013 году, мерапрыемства Вэнэра ў Бэрліне сабрала каля 30 тысяч чалавек наведвальнікаў[5].
З 2020 па 2021 гады мерапрыемства было адменена з-за каронавірусу. Яно адбылося з 20 па 23 кастрычніка 2022 году.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2008 году заснавальнікі мерапрыемства рашылі запрашаць вядомых асоб для павелічэньня колькасьці наведвальнікаў. «Вэнэра ў Бэрліне» пачала адчуваць зьніжэньне наведвальнікаў, бо ў сеціве было дастаткова плоцкіх выяваў. Гэта зьніжала патрэбу да прыходу на мерапрыемства.
Былі запрошаныя наступныя вядомыя асобы:
- 2008 — Тацьцяна Гсель
- 2009 — Наджа Абд-эль-Фараг
- 2010 — Энджы Кэт
- 2011 — Мікаэля Шэфэр
- 2012 — Джына-Ліза Лофінк
- 2013 — Сафія Валерсгім і Мікаэля Шэфэр
- 2014 — Бэты Бэльгаўс, Ніна Крыстына і Мікаэля Шэфэ
- 2015 — Мія Джулія Брукнер і Мікаэля Шэфэр
- 2016 — Сара Джоэль Джанэль, Лексі Рокс, Мія Джулія Брукнер і Мікаэля Шэфэр
- 2017 — Джулія Жасьмін Руле і Мікаэля Шэфэр
- 2018 — Мікаэля Шэфэр, Лексі Рокс, Люсі Кэт і Шнуг-91
- 2020 і 2021 былі адмененыя з-за каронавірусу
- 2022 — Мікаэля Шэфэр, Фіена Фукс, Ганна Сакрэт і Джозі Блек.
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі зь мерапрыемства, якія вяліся ў розны час: