Выдрыца (прыток Бярэзіны)
Выгляд
| Выдрыца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Плесавічы |
| Вусьце | Бярэзіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 19 км |
| Плошча басэйну | 92 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Вы́дрыца — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Ппошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Пачынаецца як адгалінаваньне ад ракі Алы за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Плесавічы, вусьце на поўначы ад места Шацілавічы. У вярхоўі цячэ празь лес, ніжэй вёскі Старына рэчышча акаймаванае лугавой абалонай.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108