Перайсьці да зьместу

Выбухі пад Белградам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбухі пад Белгарадам — ​​падчас расейска-ўкраінскай вайны пад Белгарадам (на Слабажаншчыне) адбылося некалькі магутных выбухаў. 29 сакавіка 2022 году адбыўся пажар і выбухі на складзе боепрыпасаў у прыгарадзе, а 1 красавіка — ракетны ўдар з гелікаптэраў Мі-24 і пажар на нафтабазе ў горадзе.

1 красавіка губэрнатар Расеі Вячаслаў Гладкоў і неназваны амэрыканскі чыноўнік заявілі, што два ўкраінскія гелікаптэры Мі-24 атакавалі й падпалілі склад паліва ў Белгарадзе ў выніку нанясеньня паветранага ўдару на малой вышыні без страт.[1][2][3] Украіна не пацьвярджае й не абвяргае адказнасьць.[4] Сакратар РНБА Аляксей Данілаў абверг тое, што авіяўдар па Белгародзкай вобласьці нанесены Ўкраінай.[5][6]

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі не адказаў на пытаньне, ці атакавала Ўкраіна з дапамогай гелікаптэраў нафтабазу ў Белгарадзе, адзначыўшы, што ён не абмяркоўвае свае загады ў якасьці галоўнакамандуючага.[7] Гэта першы нібыта ўкраінскі авіяўдар па тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.[8]