Перайсьці да зьместу

Выбары кіраўніка Рэспублікі Хакасія ў Расеі (2018)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбары кіраўніка Рэспублікі Хакасія — старшыні Ўраду Рэспублікі Хакасія (Расея) праходзяць у верасьні 2018 году. Першы тур выбараў адбыўся ў адзін дзень галасаваньня 9 верасьня. Бо ніхто з кандыдатаў ня змог набраць абсалютнай большасьці галасоў, на 23 верасьня прызначаны другі тур, у які выйшлі Валянцін Канавалаў (КПРФ) і дзейны кіраўнік рэспублікі Віктар Зімін (Адзіная Расея)[1]. Аднак 21 верасьня Зімін зьняў сваю кандыдатуру[2]. У другім туры, які чакаецца 7 кастрычніка[3], разам з Канавалавым павінен узяць удзел Андрэй Філягін (Справядлівая Расея)[4][5].

Кіраўнік Хакасіі абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.