Перайсьці да зьместу

Вусьць-Камчацк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Камчацк
рас. Усть-Камчатск
Населены пункт
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Камчацкі край
Дата заснаваньня 1731
Каардынаты 56°14′00″ пн. ш. 162°32′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4352 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 41534
Паштовыя індэксы 684412–684415
Сайт ustkamchatsk.ru
Вусьць-Камчацк на мапе Расеі
Вусьць-Камчацк
Вусьць-Камчацк
Вусьць-Камчацк

Вусьць-Камчацк (па-расейску: Усть-Камчатск) — пасёлак (у 1951-2008 — пасёлак гарадзкога тыпу) і порт, адміністрацыйны цэнтар Вусьць-Камчацкага раёну Камчацкага краю Расеі. Насельніцтва 4 352 чалавекі (2010).

Пасёлак быў заснаваны ў 1731 годзе пад назвай Вусьць-Прыморскі (па-расейску: Усть-Приморский). У 1890 ён быў пераназваны ў Вусьць-Камчацк. У 2010 адбылося моцнае вывяржэньне вульканаў Шывелуч і Ключаўская Сопка, якія знаходзяцца недалёка ад пасёлку. У выніку пачаўся попелапад, які засыпаў практычна ўвесь пасёлак.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]