Вуліца Янкі Купалы (Кіеў)
Янкі Купалы | |
вуліца Кіева | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Мікрараён | |
Былыя назвы | Нежынская, Лукашэвіча |
Даўжыня | 215 м |
Тралейбусныя маршруты | 17, 19, 22, 42 |
Вуліца Кіева Янкі Купалы ў Вікісховішчы |
Вуліца Янкі Купалы (па-ўкраінску: Вулиця Янки Купали) — вуліца ў Саламянскім раёне Кіева. Названая ў 1952 годзе ў гонар клясыка беларускае літаратуры Янкі Купалы. Пралягае ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы авіяканструктара Антонава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліца ўзьнікла ў 1920-я гады пад назвай Нежынская. З 1931 году называлася вуліца Лукашэвіча, назва пацьверджаная ў 1944 годзе (цяпер імем М. Лукашэвіча названа іншая вуліца Кіева). Сучасную назву ў гонар беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы вуліца атрымала ў 1952 годзе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рух двухбаковы, пакрыцьцё — асфальт. На 2011 год да вуліцы не прыпісана ні аднаго будынка. Старую (аднапавярховую) забудову зьнесьлі ў пачатку 1980-х гадоў.
Найбліжэйшыя станцыі мэтро — «Вакзальная» і «Шуляўская». Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Караваевы Дачы.