Вук (мультфільм)
| Вук | |
| Vuk | |
| Постэр | |
| Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
|---|---|
| Жанр | фэнтэзійны фільм, дзіцячае кіно, драматычны фільм |
| Рэжысэр | Атыла Даргай |
| Аўтар сцэнару | Атыла Даргай, Іштван Імрэ, Эдэ Тарбай |
| Ролі агучвалі | Юдыт Погані, Ёжэф Д’ябронка, Ласла Чакані і іншыя. |
| Кампазытар | Пэтэр Вольф |
| Аніматары | Атыла Даргай, Пірошка Бакай, Жужа Фюзешы, Фэрэнц Дэкань і іншыя. |
| Апэратар | Ірэн Гэнрык |
| Прадусэр | György Budai, István Imre |
| Студыя | Pannónia Filmstúdió |
| Краіна | Вугоршчына |
| Працягласьць | 76 хвілін |
| Прэм’ера | 1981 |
| Наступны | A Fox's Tale |
Вук (па-вугорску: Vuk) — анімацыйны фільм пра прыгоды лісяня Вука, створаны ў 1981 годзе на вугорскай студыі «Панонія-фільм» паводле кнігі Іштвана Фэкетэ.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У адной лісінай сям’і нараджаеццца шмат малых лісянятаў. Адно зь іх — Вук — самае жвавае, разумнае й цікаўнае. Дзякуючы сваёй цікаўнасьці, Вук выбягае з нары на «паляваньне». У гэты самы момант на іхняе жытло трапіў паляўнічы з сабакамі і зьнішчае лісіную сям’ю.
Вук вяртаецца дадому, але нікога не знаходзіць. Перапужанае лісяня ня можа зразумець, куды зьніклі ягоныя блізкія. Тут у нару завітаў стары ліс Карак, які назваўся дзядзькам Вука і ўзяў яго жыць да сябе. Карак вучыць Вука мастацтву паляваньня і жыцьцю, і неўзабаве той становіцца сапраўдным паляўнічым. Вук даведваецца, што ў сьмерці ягонай сям’і павінны чалавек-паляўнічы, які жыве непадалёк. Нягледзячы на забарону Карака, Вук пачынае наведвацца на двор «гладкаскурага» і помсьціць таму, крадзячы ягоных кураў. Тамсама ў двары Вук сустрэў сваё каханьне — маладую лісу, якую спаймаў паляўнічы і пасадзіў у клетку. Вук вырашае выратаваць сваю сяброўку.
Карак дапамагае Вуку, але пазьней, ратуючыся ад перасьледу паляўнічых, Карак прыносіць сябе ў ахвяру, каб выратаваць маладых. Вук абяцае адпомсьціць «гладкаскураму» і зьнішчае ўсіх кур, а калі паляўнічы паўсюль расставіў пасткі на ліса, той здолеў яго абхітрыць, і чалавек разам з сваімі сабакамі трапляе ва ўласную пастку. А Вук зь сяброўкай пасяліліся ў нары Карака і ў канцы фільма ў іх нараджаюцца лісяняты.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка з кадрамі з мультфільму (рас.)
- THE LITTLE FOX (анг.)