Перайсьці да зьместу

Вузэтка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вузэтка
Тыпбісквіт, крэмавы пірог
ПаходжаньнеПольшча
РэгіёнВаршава
Распаўсюджаныя складнікікакава, пшанічная мука, яйкі, цукар, мармэляда, жэлятына, пунш, шакалядная памадка, узьбітыя вяршкі

Вузэ́тка (па-польску: Wuzetka) — шакалядны бісквітавы крэмавы пірог, якія паходзяць з Варшавы. Ягоная назва, верагодна, паходзіць ад Варшаўскага шляху W—Z, на якім знаходзілася кандытарская, якая ўпершыню пачала прадавацца як дэсэрт у канцы 1940-х гадох. Традыцыйны дэсэрт падавалі выключна ў кавярнях і рэстарацыях у Варшаве, але неўзабаве ён стаў улюбёнай хатняй ежай у Польшчы. Прадстаўляе сабой два квадратныя шакалядныя пласты торту зробленыя з пшанічнай мукі, яек, цукру і какава. Сумесь запякаецца ў духоўцы пры тэмпэратуры 180 °C на працягу 20—30 хвілінаў[1]. Затым выпечаныя пласты апускаюць і прамакаюць у пуншы. Верхні пласт тонка пакрыты мармэлядам альбо сочыва, пасьля чаго наносіцца густое шакаляднае памадкавае пакрыцьцё. Сьметанковая начынка зроблена з 36% вяршкоў, якію ўзьбіваюцца і аздабляюцца пудрай і жалятынай[2]. Пірог традыцыйна аздабляюць узьбітымі вяршкамі зьверху.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]