Перайсьці да зьместу

Вужыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вужыца
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Цятна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 48 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,5 м³/с
Плошча басэйну 350 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Вужыца (У́жыца) — рака ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Дрыса. Цячэ ў межах Асьвейскай грады і Полацкай нізіны.

Даліна У-падобная, на асобных дзялянках трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), на асобных дзялянках адсутнічае. Рэчышча зьвілістае, шырыня 3—5 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 372—373
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 372—373