Всеукраїнське об’єднання «Свобода» (газэта)
Выгляд
Всеукраїнське об'єднання «Свобода» | |
Тып | штотыдневік (поўнае выданьне)/раз на два тыдні (бясплатная вэрсія) |
---|---|
Фармат | А2, 12 палосаў (поўнае выданьне)/4 палосы (бясплатная вэрсія) |
Галоўны рэдактар | Галіна Мыць-Чорная |
Заснаваная | 2005[1] |
Палітыка | нацыяналістычная |
Мова | украінская |
Наклад | 20 тыс. (поўнае выданьне)/да аднаго мільёну асобнікаў (бясплатная вэрсія) |
Афіцыйны сайт | Старонка газэты |
«Всеукраїнське об’єднаньня „Свобода“» (па-беларуску: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода») — штотыдневая ўкраінская палітычная газэта нацыяналістычнага кірунку. Зьяўляецца партыйным выданьням Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Поўная вэрсія налічвае 20 тыс асобнікаў. Гэта варыянт для падпісчыкаў, таксама газэта прадаецца ў гарадох Заходняе Ўкраіны: Львову, Тарнопалі, Івана-Франкоўску, Луцку ды іншых меншых местах ды мястэчках. Вэрсія друкуецца «ў 2 колеры», чорны ды жоўты. Бясплатная вэрсія друкуецца раз на два тыдні, пад час выбараў яе наклад дасягае лічбы ў адзін мільён асобнікаў. Бясплатная вэрсія друкуецца ў адзін (чорны) колер.