Перайсьці да зьместу

Волма (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Волма
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Каралёў Стан
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 103 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,7 м³/с
Плошча басэйну 1150 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Во́лма — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 103 км. Плошча вадазбору 1150 км². Выдатак вады ў вусьці 6,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

На рацэ стаяць мястэчка Сьмілавічы і гістарычнае мястэчка Малыя Ляды.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з мэліярацыйнага каналу каля паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Каралёва Стану Менскага раёну, цячэ Менскім узвышшам і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай праз Смалявіцкі, Ігуменскі і Пухавіцкі раёны. Вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Старога Двара Пухавіцкага раёну.

Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Абалона на вялікім працягу асушаная і разараная. У вярхоўі зарэгуляваная 4 плацінамі[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 103.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 103.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.