Перайсьці да зьместу

Верацёнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Верацёнка — левы прыток Прыпяці.

Слова «верацея» ў значэньні «ўзгорак, узвышша сярод балота» ўжываецца ня толькі на Палесьсі, але і ў шматлікіх іншых гаворках на славянскай тэрыторыі, акрамя ўкраінскіх. Аднак нагаданае значэньне наўрад ці адлюстравалася ў назьве возера рэчкі Верацёнка. У Беларускім Палесьсі словы «верацея», «верацьцё» маюць яшчэ такія значэньні: «водмель», «сенажаць на беразе, якая ўтвараецца з вузкай і доўгай паласы, у якой з абодвух бакоў вузкі луг ці балота»; «нізкае месца»; «закінутае поле»[1]. У славянскай мове слова «вретье» азначае «выхад на паверхню падземнага ручая ці падземнай рэчкі».

  1. ^ Н. И. Толстой. Славянская географическая терминология. — М., 1969
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 702.