Вераб’ёўка (рака)
Выгляд
| Вераб’ёўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Сенькава |
| Вусьце | Паўна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 3,4 км |
Вераб’ёўка — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Паўны (басэйн Дняпра). Даўжыня 3,4 км. Пачынаецца каля чыгункі Ворша — Крычаў, за 4,8 км на захад ад вёскі Сенькава, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Ліхачова. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,6 км каналізаванае.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 92