Перайсьці да зьместу

Вераб’іныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Верабей»)
Вераб’іныя
Дамавы верабей (Passer domesticus) — найбольш тыповы від, які даў назву ўсяму сямейству й атраду[1]
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадВераб’інападобныя
ПадатрадСьпеўныя вераб’іныя
ІнфраатрадPasserida
НадсямействаPasseroidea
СямействаВераб’іныя
Роды
Бінамінальная намэнклятура
Passeridae

Вераб’і́ныя (па-лацінску: Passeridae) — сямейства невялікіх аселых, радзей вандроўных птушак з атраду Вераб’інападобных. Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія лапы, многія віды па зямлі перасоўваюцца скокамі.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Верабей каменны (Petronia xanthocollis)

Вераб’іныя вельмі падобныя да ткачыкавых і многіх ўюрковых па зьнешнім выглядзе, памерах, рацыёне, асаблівасьцях біялёгіі і паводзін, аднак адрозьніваюцца асаблівасьцямі будовы пад’язычнага апарату і рогавага нёба.

Натуральны арэал ахоплівае ўсю Афрыку і большую частку Эўразіі.

Сьнежны ўюрок (Montifringilla nivalis), як і іншыя вераб’іныя, жыве побач з чалавекам

Дробныя і сярэднія па велічыні птушкі шчыльнага целаскладу з моцнай, конусападобнай дзюбай, прыстасаванай для лусканьня і драбненьня насеньня.

Даўжыня цела 11—18 см, маса да 40 г.

Крылы вострыя, хвост сярэдняй даўжыні, звычайна закруглены або абрэзаны роўна, радзей выразаны відэльчыкам.

Афарбоўка меней пярэстая, спалучаюцца шэрыя, бураватыя, белыя, чорныя, каштанавыя або рудыя адценьні.

У большасьці відаў бывае ня менш за два паклады за сэзон, у некаторых — да 5.

Наседжваньне й інкубацыя яек цягнецца 11—14 дзён. Птушаняты вылупляюцца голымі або крыху з пухам. Выкормліваньне вывадку ў гнязьдзе працягваецца 14—17 дзён.

  1. ^ Малюнак Вільгельма фон Райта(fi), 18101887) з кнігі «Svenska fåglar, efter naturen och på sten ritade» (2-е выданьне).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вераб’іныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў