Вераб’іныя
Вераб’іныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Вераб’інападобныя |
Падатрад | Сьпеўныя вераб’іныя |
Інфраатрад | Passerida |
Надсямейства | Passeroidea |
Сямейства | Вераб’іныя |
Роды | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Passeridae | |
Вераб’і́ныя (па-лацінску: Passeridae) — сямейства невялікіх аселых, радзей вандроўных птушак з атраду Вераб’інападобных. Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія лапы, многія віды па зямлі перасоўваюцца скокамі.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вераб’іныя вельмі падобныя да ткачыкавых і многіх ўюрковых па зьнешнім выглядзе, памерах, рацыёне, асаблівасьцях біялёгіі і паводзін, аднак адрозьніваюцца асаблівасьцямі будовы пад’язычнага апарату і рогавага нёба.
Натуральны арэал ахоплівае ўсю Афрыку і большую частку Эўразіі.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дробныя і сярэднія па велічыні птушкі шчыльнага целаскладу з моцнай, конусападобнай дзюбай, прыстасаванай для лусканьня і драбненьня насеньня.
Даўжыня цела 11—18 см, маса да 40 г.
Крылы вострыя, хвост сярэдняй даўжыні, звычайна закруглены або абрэзаны роўна, радзей выразаны відэльчыкам.
Афарбоўка меней пярэстая, спалучаюцца шэрыя, бураватыя, белыя, чорныя, каштанавыя або рудыя адценьні.
Размнажэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У большасьці відаў бывае ня менш за два паклады за сэзон, у некаторых — да 5.
Наседжваньне й інкубацыя яек цягнецца 11—14 дзён. Птушаняты вылупляюцца голымі або крыху з пухам. Выкормліваньне вывадку ў гнязьдзе працягваецца 14—17 дзён.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Малюнак Вільгельма фон Райта(fi), 1810—1887) з кнігі «Svenska fåglar, efter naturen och på sten ritade» (2-е выданьне).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Балацкий Н. Н. Ревизия видов семейства Passeridae (Passeriformes, Aves) в Северной Палеарктике // Рус. орнитол. журн. — 2001. — Экспресс-вып. 144. — С. 417—422.
- Второв П. П., Дроздов Н. Н. Семейства вьюрковые (Fringillidae) и воробьиные, или ткачиковые (Passeridae) // Определитель птиц фауны СССР / П. П. Второв, Н. Н. Дроздов. — М.: Просвещение, 1980. (Выложено на сайте «Методы изучения животных и среды их обитания».)
- Иваницкий В. В. Воробьи и родственные им группы зерноядных птиц: поведение, экология, эволюция. — М.: КМК Scientific Press, 1997. — С. 1—148.
- Иванов А. И., Штегман Б. К. 1978. Краткий определитель птиц СССР. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Л.: Наука, 1978. — 560 с — (Определители по фауне СССР, издаваемые Зоологическим институтом АН СССР, 115).
- Коблик Е. А. Разнообразие птиц (по материалам экспозиции Зоологического музея МГУ). — М.: Издательство МГУ, 2001. — Ч. 4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вераб’іныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вераб’іныя на бачыне Apus.ru
- Відэа пра вераб’іных (анг.) на бачыне «Internet Bird Collection»