Венская дзяржаўная опэра
Венская дзяржаўная опэра | |
па-нямецку: Staatsoper[1] па-нямецку: Operntheater[1] па-нямецку: K. k. Hof-Operntheater[1] | |
Асноўныя зьвесткі | |
---|---|
Заснаваньне | 25 траўня 1869 |
Будынак тэатру | |
Месцазнаходжаньне | |
Адрас | Opernring 2[2] |
Архітэктурны стыль | нэарэнэсанс |
Архітэктар | Аўгуст Зыкард фон Зыкардсбург[d] і Эдуард ван дэр Нюль[d] |
Сайт | wiener-staatsoper.at |
Венская дзяржаўная опэра (па-нямецку: Wiener Staatsoper) — галоўны опэрны тэатар Вены, які зьявіўся ў 1869 годзе. Першы буйны будынак на Рынгштрасэ ў стылі нэарэнэсансу, які налічвае 1709 месцаў. Будаўніцтва опэрнага тэатру праходзіла з 1861 па 1869 гады, паводле праекту архітэктараў Аўгуста Зыкарда фон Зыкардсбурга і Эдуарда ван дэр Нюля. Працы па будаваньню ажыцьцяўляла будаўнічая кампанія Ёзэфа Глаўкі. Опэрны тэатар быў урачыста адкрыты як Венская прыдворная опэра ў прысутнасьці імпэратара Франца Ёсіфа I і імпэратаркі Лізаветы Баварскай. Сёньняшняе імя тэатар атрымаў пасьля абвяшчэньня Першай Аўстрыйскай рэспублікі ў 1921 годзе.
Чальцы Венскага філярманічнага аркестру набіраюцца з аркестру Венскае дзяржаўнае опэры. Будынак таксама зьяўляецца домам для Венскага дзяржаўнага балета. У ім ладзіцца штогадовы Венскі опэрны баль падчас карнавальнага сэзону.