Перайсьці да зьместу

Ватэрлёо (вакзал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вакзал Ватэрлёо

Вакзал Ватэрлёо (Waterloo Station) — самы загружаны чыгуначны вакзал у Лёндане і ва ўсёй Вялікабрытаніі. Адкрыўся ў раёне Лямбэт (паўднёвей Тэмза) у 1848 годзе; цалкам перабудаваны ў 1900-22 гг. Да лістапада 2007 году (калі быў уведзены ў строй новы тэрмінал на вакзале Сэнт-Панкраса) зьяўляўся канчатковай станцыяй Эўратунэля — адсюль адпраўляліся цягнікі на Францыю і Бэльгію. Гэтаму вакзалу прысьвечана самая вядомая песьня рок-гурта «The Kinks» — «Waterloo Sunset» (1966).