Перайсьці да зьместу

Вату

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вату
Краіна
Код ISO-4217 VUV
Скарачэньне Vt
Сымбаль VT
Цэнтральны банк Reserve Bank of Vanuatu[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1982
Папярэдняя валюта новагебрыдзкі франк[d]
Абменны курс:
(Даляр ЗША (30.08.2025г.))
119,6[1]

Вату (код ISO 4217: VUV, лічбавы код 548) — афіцыйная валюта Вануату з 1982 году. Слова «вату» на адным зь мясцовых моваў азначае «камень». Вату не дзеліцца на больш дробныя грашовыя адзінкі. У штодзённым жыцьці вату скарачаецца да «Vt». У 1982 годзе, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Вануату, вату замяніла новагебрыдзкі франк. Адначасова вату выцесьніла з абарачэньня на тэрыторыі краіны і аўстралійскі даляр. Наміналы банкнот, якія знаходзяцца ў абарачэньні — 200, 1000, 2000, 5000 і 10000, манет — 5, 10, 20, 50 і 100. Заканадаўча ў Вануату ўсталяваны фіксаваны валютны курс, які тым ня менш рэгулюецца[2].

  1. 1 USD to VUV - US Dollars to Ni-Vanuatu Vatu Exchange Rate (анг.). XE. Праверана 30 жніўня 2025 г.
  2. Вату (рас.). Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал (19.05.2022).