Васіліса Марзалюк
Васіліса Марзалюк | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася | 23 чэрвеня 1987 (37 гадоў) Лагойск, БССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прафэсійная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спэцыялізацыя | Вольная барацьба | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Васілі́са Алякса́ндраўна Марзалю́к (нар. 23 чэрвеня 1987, Лагойск) —— беларуская спартсмэнка-барэц вольнага стылю, чэмпіёнка Эўрапейскіх гульняў, шматразовая прызэрка чэмпіянатаў Эўропы і сьвету.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2006 годзе была дыскваліфікаваная на два гады за ўжываньне забароненых прэпаратаў. У 2011 годзе стала срэбранай прызэркаю чэмпіянату Эўропы і бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету.
У 2012 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату сьвету, але на Алімпійскіх гульнях 2012 году стала толькі 5-й. У 2013 годзе здабыла бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе стала чэмпіёнкаю Эўрапейскіх гульняў.
У верасьні 2015 году стала бронзавай прызэркаю чэмпіянату сьвету ў Лас-Вегасе і здабыла ліцэнзію для Беларусі на Алімпійскія гульні 2016 году.
На Алімпіядзе ў Бразыліі, выступаючы ў катэгорыі да 75 кг, заняла 4-е месца.