Вар’ят на волі
Вар’ят на волі | |
па-ангельску: Crazy on the Outside | |
Жанр | кінакамэдыя і крымінальны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Мантаж | Scott Conrad[d] |
Вытворчасьць | Тым Ален[d] |
Распаўсюд | Freestyle Releasing[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2010 |
Працягласьць | 96 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Вар’я́т на во́лі (па-ангельску: Crazy on the Outside) — кінакамэдыя ЗША 2010 року, дэбютная праца рэжысэра Тыма Алена. У галоўных ролях, акрамя самога рэжысэра, выступілі Джулі Боўэн, Рэй Ліёта, Джын Трыплгорн ды Сыгурні Ўівэр.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Томас Зэльда (Тым Ален) датэрмінова вызвалены з турмы, дзе адбываў тэрмін за кінапірацтва. Ён вяртаецца жыць у сям’ю эксцэнтрычнай сястры Вікі (Сыгурні Ўівэр). Высьвятляецца, што яна, не жадаючы надта турбаваць бабулю, прыдумала, што ўвесь гэты час Томас быў у Францыі; Томасу даводзіцца падтрымліваць гэтую легенду.
Былы Томасаў партнэр па пірацкім бізнэсе Грэй (Рэй Ліёта) хоча працягваць супольную справу; аднак Томас разважае пра аднаўленьне сямейнай справы па фарбаваньні памяшканьняў. Між тым ён абавязаны зьявіцца ў аддзел па наглядзе датэрмінова вызваленых, супрацоўніца якога Анжэла Пападопулюс (Джын Трыплгорн) накіроўвае яго адбываць грамадзка-карысныя працы ў рэстаран «Пірацкі бургер».
Падчас працы Томі заўважае сваю былую каханку Крысьці (Джулі Боўэн), якую лічыў загінулай, бо так яму ў турму напісала сястра. Тады, узяўшы без дазволу працоўную машыну дастаўкі, Томі едзе да Крысьці дадому, дзе яны разам бавяцца цэлую ноч. Зранку высьвятляецца, што Крысьці ўжо заручаная, і Томі вымушаны ўцякаць перад прыходам ейнага каханка Фрэнка (Келсі Грэмэр).
За згон аўтамабілю Томаса звальняюць зь «Пірацкага бургера», але Анжэла Пападопулюс, каб не вяртаць яго ў турму, умаўляе рэстаран даць яму другі шанец. Атрымаўшы замову дастаўкі, Томі прыяжджае на адрас, дзе жыве Анжэла. Гэта ейны сын Ітан такім чынам спрабуе зьвесьці іх разам. У кватэры Пападопулюсаў Томас заўважае, што сьцены патрабуюць фарбаваньне, і вырашае давесьці Анжэле, што ён здатны да гэтай справы. У дапамогу сабе ён бярэ двух сваіх калегаў, якія таксама аказаліся былымі вязьнямі, і пракрадаецца ў кватэру Анжэлы, пакуль тая працуе, і разам яны перафарбоўваюць пакоі.
Анжэла Пападопулюс, даведаўшыся пра ўзлом сваёй кватэры, вядома, разьюшаная на Томаса; аднак, разумеючы, што ён намагаўся яе ўразіць, вырашае не вяртаць яго ў турму. Больш за тое, яна прапануе яму пафарбаваць кватэру ягонага судзьдзі. Жонцы судзьдзі спадабаўся вынік працы, таму яна запрашае памаляваць яшчэ і другі паверх. А Анжэла запрашае яго на бэйсбольны матч сынавай каманды
Наступнага разу ў доме судзьдзі Томасавы калегі скралі дыямэнтавы пярсьцёнак, каб зрабіць што-небудзь у падзяку Томасу. Томас пра гэта ня ведае, але яны падкідаюць пярсьцёнак ягонай былой каханцы Крысьці як «падарунак ад Томі». Калі Томас прыходзіць на спатканьне з Анжэлай, тая разьюшаная весткай ад судзьдзі пра крадзеж і патрабуе вяртаньня пярсьцёнка. Зразумеўшы, хто мог гэта зрабіць, Томас вяртаецца на працу, аднак ягоныя калегі зьніклі. Ён ізноў крадзе аўтамабіль дастаўкі і едзе да Крысьці, каб забраць пярсьцёнак. Там ён нарэшце рве повязь з Крысьці і вяртае пярсьцёнак Анжэле.
Кіраўнік «Пірацкага бургера» паведамляе пра згон аўтамабіля, і Томі зноў трапляе за краты. Адтуль яго выкупляе пад заклад Грэй, і тады Томі пагаджаецца вярнуцца да былога калегі.
Тым часам Ітан прыяжджае паразмаўляць з Томі ў іхні сямейны дом. Вікі спрабуе яго адшукаць і высьвятляе, што ён едзе з Грэем у аэрапорт. Каб яго адмовіць, яна хлусіць, што Ітан зьнік, і тады Томі кідае Грэя ды едзе на пошукі. Аднак калі ён прыяжджае ў кватэру Анжэлы, то разумее, што Вікі чарговы раз падманула. Тым ня менш, ягоны клопат пра Ітана зьмякчае Анжэлава сэрца.
З дазволу Вікі Томі запрашае Анжэлу на вячэру дадому. Тут раскрываецца ўвесь падман Вікі пра Францыю, тамтэйшую астранаўтку-каханку Томі і пра тое, што Анжэла нібыта ягоная псыхатэрапэўтка.
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Тым Ален | датэрмінова вызвалены Томі Зэльда |
Сыгурні Ўівэр | сястра Томі Вікі Зэльда |
Джын Трыплгорн | інспэктарка па наглядзе за датэрмінова вызваленымі Анжэла Пападопулюс |
Джонатан Кімбал Сыманз | муж Вікі Эд |
Джулі Боўэн | былая каханка Томі Крысьці |
Келсі Грэмэр | Фрэнк |
Рэй Ліёта | саўдзельнік Томі Грэй |
Гелен Слэйтан Г’юз | бабуля Зэльда |
Карлі Ўорэн | Алекс Любоджа |
Малькальм Гудўін | Рык |
Кентан Д’юці | Ітан Пападопулюс |
Міган Голаўэй | Тына |
Джон Грыз | Эдгар |
Дэніел Бука | Купэр Любоджа |
Браян Лін Грэм | вязень |
Эвэлін Ёкаляна | Дэніс |
Джэф Кюпэрз | Стыў |
Джон Гэйдэн | судзьдзя Пірс |
Джын Ст. Джэймз | місіс Пірс |
Выраб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тым Ален самастойна аплачваў вытворчасьць фільму. Да ўдзелу ён запрасіў сваіх калег-акторак і актораў: Сыгурні Ўівэр, Рэя Ліёту, Келсі Грэмэра ды Джулі Боўэн.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вар’ят на волі (анг.) на сайце IMDb