Валяр’ян Янушкевіч
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч (16 сьнежня 1962, в. Ракаў) — беларускі скульптар.
Нарадзіўся ў сям'і парыкмахера Язэпа Янушкевіча і Марыі-Ірыны Янушкевіч (д.пр. Грыбоўская). Браты Фэлікс Янушкевіч (мастак), Язэп Янушкевіч (навуковец). Аўтар твораў на нацыянальную тэму. Творы:
- скульптура Адама Міцкевіча ў Наваградку
- Ёсіф Гашкевіч (Астравец, 1994)
- мэмарыяльная шыльда на доме, дзе жыў М. К. Агінскі (Флярэнцыя, 1996)
- помнік М.В. Доўнар-Запольскаму (г. Рэчыца, 1997)