Перайсьці да зьместу

Валянцін Цімафеевіч Мысьлівец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Цімафеевіч Мысьлівец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 траўня 1937(1937-05-09)
Памёр 25 чэрвеня 1993(1993-06-25) (56 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Валянцін Цімафеевіч Мысьлівец (9 траўня 1937, Хазянінкі, Пухавіцкі раён — 25 чэрвеня 1993) — беларускі пісьменьнік[1].

Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Менску (1956) па спэецыяльнасьці майстар-будаўнік. Служыў у марскіх пагранічных часьцях (1956—1957 гг.). Працаваў мантажнікам у Менскім будаўніча-мантажным упраўленьні радыёфікацыі (1958), мадэльшчыкам на заводзе аўтаматычных ліній (1959—1964). З 1965 г. — літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». Скончыў БДУ (1967). Сябра СП СССР (з 1967). Працаваў у газэце, на Беларускім радыё (1967—1976) і тэлебачаньні (1976—1980), з 1981 года ў часопісе «Полымя». З 1983 году літкансультант «Сельскай газеты», у 1987—1988 — начальнік аддзелу Беларускага фонду культуры.

Друкаваўся з 1962 г. Пісаў пра працоўных, ваенныя гады[1].

Аўтар некалькіх зборнікаў прозы і дакумэнтальнай аповесьці пра 16 дукорскіх партызанаў[1].

  • нарысы «Калі табе камсамолец імя» (1966)
  • зборнік прозы «Дубы не молчат» (1967)
  • аповесьць «Посланец Балтики» (1969)
  • зборнік прозы «Мои заводчане» (1969)
  • зборнік прозы «Горячая сталь» (1971)
  • зборнік прозы «Рабочие люди» (1973)
  • зборнік прозы «Крылатый конвейер» (1975)
  • зборнік прозы «Портреты знакомых» (1976)
  • раман «Мужанцы» (1982)
  • зборнік прозы «Каханне на золаку» (1986)
  • дакумэнтальная аповесьць «Выгнанне грэшнікаў» (1990).

Зрабіў літаратурны запіс кніг М. Куско «С именем Ленина в сердце» (1967), І. Макарэвіча «Гаспадар на зямлі» (1989).

  1. ^ а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.