Валянцін Зуб
Валянцін Зуб | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 студзеня 1915 |
Памёр | 11 жніўня 1980 (65 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург |
Валянці́н Андрэ́евіч Зуб (9 студзеня 1915, Менск — 11 жніўня 1980) — беларускі пісьменьнік, драматург.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 9 студзеня 1915 году ў Менску ў сям’і рабочага. Пасьля заканчэньня Менскага хіміка-тэхналягічнага тэхнікуму харчовай прамысловасьці ў 1935 годзе працаваў на хлебазаводзе ў г. Вялікі Усьцюг Валагодзкай вобласьці РСФСР, затым у Менску ў трэсьце «Галоўхлеб».
У 1939 годзе паступіў на сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі ў Маскве, які скончыў у 1943 годзе. У першы ваенны год быў у народным апалчэньні. У 1943—1944 гадох працаваў сцэнарыстам на сцэнарнай студыі ў Маскве, у 1944—1946 гадох — старшым рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1946—1975 гадох — фэльетаністам, загадчыкам аддзелу рэдакцыі часопісу «Вожык».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1952 году[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданьне надрукаваў у 1938 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі». Аўтар аповесьці для дзяцей «Таямнічы надпіс» (1953), зборнікаў апавяданьняў «Сапернікі» (гумарыстычныя творы, 1958), «Пад вясновым сонцам» (1960), «Як Толік праславіўся» (1962), «Чорны кот» (гумарыстычныя творы, 1973). У 1985 годзе выйшла кніга аповесьцяў і апавяданьняў «Таямнічы надпіс».
Выступаў і ў галіне драматургіі. П’есы Зуба неаднаразова ставіліся на сцэнах прафэсійных і самадзейных тэатраў рэспублікі. Выйшлі зборнікі п’ес «Дружная сям’я» (1955), «Злавацца ня трэба» (1961, аднайменная п’еса пастаўлена ў 1960), «Апэрацыя „Шафа“» (1967), «П’есы» (1972), «Нарада ў загсе» (1972), «Не сьпяшайцеся караць» (1975), «Тыдзень вечнага каханьня» (1982), «Надзейная апора» (1985), п’есы «Сябры» (1960, зь Ю. Багушэвічам, пастаўлена ў 1958), «Марат Казей» (1963, пастаўлена ў 1964), «Нечаканае знаёмства» (1963, пастаўлена ў 1962), «Юнацтва рыцара» (1972, пастаўлена ў 1970), «Тыдзень вечнага каханьня» (1976, пастаўлена аперэта на музыку Юрыя Семянякі ў 1975), шэраг аднаактовак.
Напісаў некалькі сцэнароў навукова-папулярных фільмаў (фільм «Фіноз» атрымаў дыплём на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальных фільмаў у Чэхаславаччыне ў 1964 годзе).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X