Валер Калесьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 10:55, 14 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Калесьнік.
Валер Калесьнік
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
14 жніўня 2008 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Натальля Жылевіч
Наступнік: ---
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 ліпеня 1965 (58 гадоў)
Горадня, Гарадзенская вобласьць
Адукацыя:

Валер Георгіевіч Калесьнік (нар. 17 ліпеня 1965 году ў Горадні) — беларускі дыплямат.

Скончыў Благавешчанскую вышэйшаю школу камандзіраваньня танкамі (1986), Ваенна-дыпляматычную акадэмію ў Маскве (1994).

З 1995 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 19992000 гадох быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 20002004 гадох быў саветнікам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльґія, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. У 20042006 гадох быў саветнікам ўпраўленьня міжнароднай бясьпекі й кантролі над разбраеньнем у Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

З 10 лютага 1998 году да 30 сьнежня 2003 году быў адначасова Прадстаўніком Ураду Рэспублікі Беларусь ў упраўленьні Камітэту па супрацоўніцтве ў галіне нераспаўсюджаньня ядзернай зброі[1][2].

14 жніўня 2008 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі