Перайсьці да зьместу

Валеры Холад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Холад
Валеры Міхайлавіч Холад
Дата нараджэньня 8 лютага 1937(1937-02-08) (87 гадоў)
Месца нараджэньня Віцебск, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1959)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра Вэтэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d] (1974)
Узнагароды
мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі

Валеры Міхайлавіч Холад (8 лютага 1937, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне вэтэрынарыі. Доктар біялягічных навук (1974). Прафэсар (1977).

Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1959). Працаваў вэтэрынарным урачом у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці, з 1960 г. працуе ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, асыстэнт, дацэнт, з 1966 г. загадчык катэдры хіміі.

Дасьледуе праблемы клінічнай біяхіміі сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Бялкі сывараткі крыві ў клінічнай і экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі», «Даведніку па вэтэрынарнай біяхіміі», атрымаў 2 аўтарскія пасьведчаньні на вынаходніцтвы.

  • Холад Валеры Міхайлавіч // Беларуская энцыкляпэдыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 44.