Перайсьці да зьместу

Валер Рубінчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Валеры Рубінчык»)
Валер Рубінчык
Валеры Давідавіч Рубінчык
Дата нараджэньня 17 красавіка 1940(1940-04-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сакавіка 2011(2011-03-02) (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр, сцэнарыст, кінасцэнарыст
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][1] і кінасцэнарыстыка[d][1]
Месца працы
Гады дзейнасьці 1965—2011
Узнагароды
заслужаны дзяяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID nm0748194

Вале́р Даві́давіч Рубі́нчык (17 красавіка 1940, Менск — 2 сакавіка 2011, Масква) — савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

Нарадзіўся ў сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынэра. Навучаўся ў школе № 42 Менску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962, пасьля рэжысэрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кіно.

З 1969 году працаваў на «Беларусьфільме», з 1990 году — на «Масфільме».

  • 1978 — Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу БССР
  • 1980 — Прыз журы на МКФ у Манрэалі ў 1980 за фільм «Дзікае паляваньне караля Стаха»)
  • 1998 — Заслужаны дзяяч мастацтваў РФ [2]
  • Чалец Гільдыі кінарэжысераў Расеі[3]
  • Чале Акадэміі кінэматаграфічнага мастацтва «Ника»[4]
  • 1965 — Сын
  • 1967 — Шостае лета
  • 1969 — Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў
  • 1972 — Магіла ільва
  • 1974 — Апошняе лета дзяцінства
  • 1975 — Гамлет Шчыгроўскага павету
  • 1976 — Вянок санэтаў
  • 1979 — Дзікае паляваньне караля Стаха
  • 1982 — Культпаход у кіно
  • 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа)
  • 1987 — Адступнік
  • 1989 — Камэдыя пра Лісістрата
  • 1991 — Некаханьне
  • 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі
  • 2002 — Кіно пра кіно
  • 2006 — Нанкінскі краявід
  • 2007 — Мядзьведжае паляваньне
  • 1975 — Гамлет Шчыгроўскага павету
  • 1979 — Дзікае паляваньне караля Стаха
  • 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа)
  • 1987 — Адступнік
  • 1989 — Камэдыя пра Лісістрата
  • 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі
  • 1981 — Прыгоды Тома Соера і Гэкльбэры Фіна (Адвакат)
  • 1992 — Афіцыянт з залатым падносам